ActionScript | |
---|---|
Клас мовы | аб'ектна-арыентаваны, прататыпны, імператыўны, скрыптовы |
З’явілася ў | 1998 |
Аўтар(ы) | Гары Гросман |
Рэліз | 3.0 |
Тыпізацыя даных | моцная, статычная |
Асноўныя рэалізацыі | Adobe Flash Player, Adobe AIR, Apache Flex |
Зведала ўплыў | JavaScript, Java |
Сайт |
www.adobe.com help.adobe.com |
ActionScript — аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання, адзін з дыялектаў ECMAScript, які дадае інтэрактыўнасць, апрацоўку дадзеных і многае іншае ў змесціва Flash-прыкладанняў. ActionScript спаўняецца віртуальнай машынай (ActionScript Virtual Machine), якая з’яўляецца складовай часткай Flash Player. ActionScript кампілюецца ў байт-код, які ўключаецца ў SWF-файл.
SWF-файлы выконваюцца Flash Player-ам. Flash Player існуе ў выглядзе плагіна да вэб-браўзэра, а таксама як самастойны дадатак (standalone). У другім выпадку магчыма стварэнне выконваемых exe-файлаў (projector), калі дадатак Flash Player аб’ядноўваецца з swf файлам па аналогіі з SFX.
З дапамогай ActionScript можна ствараць інтэрактыўныя мультымедыя-прыкладанні, гульні, вэб-сайты і многае іншае.
ActionScript — адкрытая мова праграмавання, яе спецыфікацыя знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Adobe[1]. Кампілятар (як частка Apache Flex) і адкрытая віртуальная машына (Tamarin) з’яўляюцца адкрытым праграмным забеспячэннем.