Androctonus (ад стар.-грэч.: ἀνδροκτόνος «забівае мужчын») — род скарпіёнаў сямейства Buthidae, прадстаўнікі якога з’яўляюцца аднымі з самых небяспечных сярод усіх відаў скарпіёнаў, вядомых у свеце. Пашыраны ў паўзасушлівых і засушлівых раёнах Блізкага Усходу і Афрыкі. Скарпіёны дадзенага роду дасягаюць даўжыні да 10 см. Яд прадстаўнікоў роду ўтрымлівае магутны нейратаксін, які з’яўляецца асабліва моцным сярод іншых ядаў скарпіёнаў. Укусы некаторых відаў роду Androctonus кожны год забіраюць некалькі чалавечых жыццяў. Шэраг фармацэўтычных кампаній выпускаюць проціяддзе antivenom для лячэння пры інтаксікацыях, выкліканых укусамі Androctonus sp..