Apocalyptica | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | cello rock[d] і сімфонік-метал[d] |
Гады | 1993 — цяперашні час |
Краіна | Фінляндыя |
Горад | Хельсінкі |
Адкуль | Хельсінкі |
Мова песень |
англійская нямецкая[1][2][3] французская[4] |
Лэйблы | Mercury Records[d] |
Склад | |
apocalyptica.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Apocalyptica» (бел.: Апакалі́птыка) — фінскі гурт, які выконвае метал на віяланчэлях. У склад гурта ўваходзяць 3 віяланчэлісты і барабаншчык. Першапачаткова праславіўшыся інструментальнымі кавер-версіямі кампазіцый вядомых трэш-метал-гуртоў, у далейшым Apocalyptica пачала выпускаць матэрыял уласнага сачынення.
Жанр гурта не паддаецца адназначнаму вызначэнню, але часцей за ўсё яго характарызуюць як сімфанічны метал або віяланчэльны метал. Большасць кампазіцый — інструментальныя, аднак «Apocalyptica» таксама прыцягвала для сумесных запісаў вакалістаў з «Slipknot», «The Rasmus», «HIM», «Sepultura», «Guano Apes», «Rammstein», «Soulfly», «Bullet For My Valentine», «Lacuna Coil», «Three Days Grace», «Bush», «Shinedown», «Flyleaf», «Gojira», «Oomph!», «Hoobastank», «Nina Hagen».