Arduino Software | |
---|---|
Тып | Інтэграванае асяроддзе распрацоўкі |
Распрацоўшчык | Arduino Software |
Напісана на | Java |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформавая |
Мовы інтэрфейсу | 47 моў, у тым ліку беларуская |
Апошняя версія | 1.5.7[1] (7 ліпеня 2014 года) |
Ліцэнзія | LGPL ці GPL license |
Сайт | arduino.cc |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Arduino — апаратная вылічальная платформа, асноўнымі кампанентамі якой з’яўляюцца простая плата ўводу/вываду і асяроддзе распрацоўкі на мове Processing/Wiring. Arduino можа выкарыстоўвацца як дзеля стварэння аўтаномных інтэрактыўных аб’ектаў, так і далучацца да праграмнага забеспячэння, якое выконваецца на камп’ютары (напрыклад, Adobe Flash, Processing, Max/MSP, Pure Data, SuperCollider). На цяперашні дзень заказаныя платы могуць прыходзіць ужо разлітаванымі. Інфармацыя аб структуры платы (малюнак друкаванай платы) знаходзіцца ў вольным доступе і можа быць выкарыстана асобамі, якія жадаюць збіраць платы самастойна. Мікракантролеры ATmega328 танныя і каштуюць каля 10$.
Праект Arduino быў удастоены ганаровага згадвання пры ўручэнні прызоў Prix Ars Electronica 2006 у катэгорыі Digital Communities.[2][3]