BBC

Брытанская вяшчальная карпарацыя
Тып урадавае прадпрыемства
Заснаванне 18 кастрычніка 1922 (102 гады таму)
Заснавальнікі Marconi (Чэлмсфард, графства Эсекс), «Метраполітан-Вікерс» (Манчэстар)
Краіна
Размяшчэнне Лондан, Англія
Адрас
Ключавыя постаці Энтані Хол
Галіна сродкі масавай інфармацыі
Прадукцыя музыка, навіны, тэлесерыял
Абарот £4805,1 млн (2015; $7134,1 млн)
Аперацыйны прыбытак £109,2 млн (2015; $162,1 млн)
Чысты прыбытак £125,2 млн (2015; $185,9 млн)[1]
Колькасць супрацоўнікаў 21 045 (2015)[2]
Аўдытар «Эрнст і Янг» (Лондан, Англія)
Дэвіз Nation Shall Speak Peace Unto Nation
Матчына кампанія Міністэрства культуры, вяшчання і спорту Вялікабрытаніі
Даччыныя кампаніі Сусветная служба Бі-Бі-Сі
Сайт bbc.co.uk

British Broadcasting Corporation, скар. BBC (бел.: Брытанская вяшчальная карпарацыя) — дзяржаўная тэлерадыёкампанія Вялікабрытаніі, заснаваная ў кастрычніку 1922 г. у Лондане 6 прыватнымі прадпрыемствамі пад назвай «Брытанская вяшчальная кампанія». 1 студзеня 1927 г. урад Брытаніі выкупіў прадпрыемства і надаў яму сучасную назву. Замежнае вяшчанне са снежня 1932 г. ажыццяўляе Сусветная служба Бі-Бі-Сі.

Карпарацыя ажыццяўляе як унутранае, так і знешняе інтэрнэт-, радыё- і тэлевяшчанне, якое праводзіцца Сусветнай службай BBC. Карпарацыя не з’яўляецца дзяржаўным СМІ, а ўяўляе сабой грамадскую арганізацыю з кантрольным саветам, якія складаюцца з 12 папячыцеляў. Паводле каралеўскага статуту, брытанскі манарх прызначае гэтых папячыцеляў па парадзе міністраў урада Брытаніі. У сваю чаргу папячыцелі абіраюць кіраўніка карпарацыі, дзейнасць якой фінансуецца ў Брытаніі за кошт падатковых адлічэнняў з прыватных вытворцаў жывых тэлеперадач і адпаведных тэлепадпісчыкаў.

  1. "Абменны курс долара да фунта 31 сакавіка 2015 г. (1,4847)"(англ.). Банк Англіі. 31 сакавіка 2015. Праверана 3 ліпеня 2016.
  2. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак с няма тэксту

BBC

Dodaje.pl - Ogłoszenia lokalne