PyBitmessage | |
---|---|
Тып | Месэнджар |
Аўтар | Джонатан Ўорэн |
Распрацоўшчык | Bitmessage Community |
Напісана на | Python |
Аперацыйная сістэма | Linux, Windows, OS X |
Мовы інтэрфейсу | Англійская, Французская, Нямецкая, Іспанская, Нарвежская, Арабская, Кітайская, Руская, Эсперанта |
Першы выпуск | лістапад 2012 |
Апошняя версія | 0.6.3[1][2] (13 лютага 2018) |
Стан | Актыўная распрацоўка |
Ліцэнзія | MIT |
Сайт | bitmessage.org/ |
Bitmessage — крыптаграфічны месэнджар з адкрытым крынічным кодам, які ўжывае дэцэнтралізаванае P2P-сеціва. Ідэя стварэння гэтага прыкладання належыць распрацоўшчыку праграмнага забеспячэння Джонатану Уорэну, які пры распрацоўцы Bitmessage натхніўся дэцэнтралізаванай лічбавай валютай Bitcoin. Праграма была выпушчана ў лістападзе 2012 года пад ліцэнзіяй MIT.[3]
Як і Bitcoin, Bitmessage апіраецца на крыптыграфію і ахвяруе доляй зручнасці дзеля бяспекі і дэцэнтралізацыі, аднак яна прызначана для перасылкі тэкставых паведамленняў, а не грашовых транзакцый. Сеціва згадала рэзкі рост папулярнасці[3] пасле разгалошанняў Эдварда Сноўдэна аб сістэме таемнага сачэння за інтэрнэт-карыстальнікамі PRISM.
У версіі PyBitmessage 0.6.2 (1 сакавіка 2017 года) была выяўлена ўразлівасць, якая дазваляла выкананне аддаленага кода. Яна была выпраўлена ў версіі 0.6.3 (13 лютага 2018 года)[1][2].
У бягучы момант сеціва Bitmessage апрацоўвае некалькі тысяч прыватных паведамленняў у дзень[4].