CNN

CNN (Cable News Network)
Тып United States cable news[d], specialty channel[d], навінасны сайт[d] і кінакампанія[d]
Заснаванне 1 чэрвеня 1980
Заснавальнікі Тэд Цёрнер
Краіна
Размяшчэнне  ЗША
Адрас
Галіна журналістыка
Прадукцыя навіны
Дэвіз Go There і More People Get Their News from CNN From Any Other Source
Матчына кампанія Time Warner
Даччыныя кампаніі CNN Films[d]
Сайт cnn.com

The Cable News Network (анг. Кабельная Навінавая Сетка) або CNN (чытаецца як Сі-Эн-Эн) — тэлекампанія, створаная Тэдам Цёрнерам 1 чэрвеня 1980 г. З’яўляецца падраздзяленнем кампаніі Turner Broadcasting System (Цёрнер), якой валодае Time Warner (Тайм Уорнер). Кампанія CNN першай у свеце прапанавала канцэпцыю 24-гадзіннага вяшчання навін. Па стане на 1 чэрвеня 2005 года кампанія CNN складалася з 14 розных навінавых кабельных і спадарожнікавых каналаў, двух радыёстанцый, шасці інтэрнэт-сайтаў і 37 замежных бюро. Навіны CNN перадаюцца з дапамогай сігналаў 38 касмічных спадарожнікаў і даступныя для прагляду больш за 200 млн. хатніх гаспадарак (households) у 212 краінах і тэрыторыях свету. Адным з ключавых момантаў у гісторыі CNN стала арганізаванае ў студзені 1991 года асвятленне вайны ў Персідскім заліве — упершыню ваенныя дзеянні падобнага маштабу дэманстраваліся ў прамым тэлеэфіры. Тэлерэпартажы з месца падзей у Персідскім заліве прыкметна ўмацавалі прэстыж CNN як кругласутачнай крыніцы міжнародных навін.

11 верасня 2001 года CNN стала першай службай навін, якая перадала экстранныя навіны пра падзеі, пасля вядомых як Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001.

CNN знаходзіцца на другім месцы сярод міжнародных службаў навін, саступаючы аўдыторыі BBC амаль у два разы (BBC World — 277,6 млн. хатніх гаспадарак).


CNN

Dodaje.pl - Ogłoszenia lokalne