Chromium |
---|
|
|
Тып |
браўзер |
Аўтар |
Google і іншыя |
Напісана на |
C++, C, Java, JavaScript, Python і мова асэмблера |
Аперацыйная сістэма |
GNU/Linux[d], BSD[d], Android, macOS, Windows і IOS[6] |
Мовы інтэрфейсу |
амхарская мова, арабская, бенгальская мова, бразільскі варыянт партугальскай мовы, балгарская мова, каталанская мова, спрошчаная кітайская[d], вэньянь, харвацкая мова, чэшская, дацкая мова, нідэрландская, англійская, эстонская мова, філіпінская мова[d], фінская мова, французская, грузінская мова, нямецкая, грэчаская мова, іўрыт, хіндзі, венгерская мова, інданезійская мова, італьянская мова, японская мова, канада, карэйская, латышская, літоўская мова, малайская мова, малаялам, Маратхі, мова, букмал, персідская, польская, партугальская мова, румынская, руская, сербская мова, славацкая, славенская мова, іспанская, суахілі, шведская мова, тамільская мова, тэлугу, тайская мова, турэцкая мова, украінская і в'етнамская мова |
Першы выпуск |
2008 |
Апошняя версія |
|
Стан |
У актыўнай распрацоўцы |
Ліцэнзія |
Apache License[d], GNU Lesser General Public License[d], ліцэнзія MIT[d], Microsoft Public License[d], Mozilla Public License[d], GNU General Public License і мадыфікаваная ліцэнзія BSD[d][7] |
Сайт |
Афіцыйны сайт (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Chromium — свабодны браўзер з адкрытым зыходным кодам, створаны кампаніяй Google і супольнасцю распрацоўшчыкаў.[8] Яго код з’яўляецца асновай для прапрыетарнага браўзера Google Chrome. Chromium мае такі ж карыстальніцкі інтэрфейс, што і Chrome, аднак адрозніваецца каляровай схемай. Таксама код Chromium выкарыстоўваюць Microsoft Edge, Samsung Internet, Opera і іншыя браўзеры.
Ліцэнзія на кампаненты Chromium залежыць ад стваральніка: частка, створаная Google, распаўсюджваецца ў адпаведнасці з ліцэнзіяй BSD[9], іншыя кампаненты маюць розныя ліцэнзіі, у тым ліку MIT, LGPL, Ms-PL і тры ліцэнзіі MPL/GPL/LGPL.[10]
Кодавая база браўзера Chromium змяшчае каля 35 мільёнаў радкоў зыходнага кода. Код на C++ складае каля паловы зыходнага кода Chromium і ўключае рухавічкі Blink і V8, рэалізацыю HTTP і іншых пратаколаў, унутраную сістэму кэшавання і іншыя кампаненты браўзера. Частка карыстальніцкага інтэрфейсу рэалізавана з дапамогай HTML, CSS і JavaScript. Падтрымка мабільных аперацыйных сістэм патрабуе выкарыстання Java для Android, Swift і Objective-C для iOS. У студзені 2023 года Google абвясціў, што дазволіць выкарыстоўваць староннія бібліятэкі на Rust у распрацоўцы Chromium.[11]
- ↑ Android: Version120.0.6099.44 — 2023. Праверана 20 снежня 2023.
- ↑ iOS: 120.0.6099.119 — 2023. Праверана 20 снежня 2023.
- ↑ Linux:120.0.6099.109 — 2023. Праверана 20 снежня 2023.
- ↑ macOS:120.0.6099.109 — 2023. Праверана 20 снежня 2023.
- ↑ Windows:120.0.6099.110 — 2023. Праверана 20 снежня 2023.
- ↑ https://chromiumdash.appspot.com/releases?platform=iOS Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ GitHub — 2007. Праверана 28 лютага 2021.
- ↑ Shankland, Stephen. Google gets web allies by letting outsiders help build Chrome's foundation (англ.). CNET (30 лістапада 2020). Праверана 21 лютага 2023.
- ↑ BSD license (англ.). Chromium repository.
- ↑ Chromium Terms and Conditions (англ.). Google Code.
- ↑ Google To Allow Rust Code In The Chromium Browser. live (англ.). phoronix.