Debian

Debian
Debian GNU/Linux 8.0 («Jessie») з рабочым асяроддзем GNOME 3
Распрацоўшчык праект Debian
Сямейства АС Unix-падобная (GNU/Linux, GNU/Hurd, BSD)
Заснавана на GNU[d], ядро Linux[d] і GNU/Linux[d]
Першы выпуск 16 жніўня 1993
Апошняя версія 8.5, кодавае імя — Jessie — 8 лютага 2014
Падтрымлівае мовы больш 73 моў, у тым ліку беларуская
Падтрымлівае платформы x86_64[d][1], ARM[d][2], MIPS[d][3], IBM S/390[d][4], ppc64[d][4], AArch64[d][4] і x86[4]
Тып ядра маналітнае (Linux, FreeBSD, NetBSD), мікра- (Hurd)
Інтэрфейс GNOME, KDE, Xfce і LXDE
Ліцэнзія GNU GPL і іншыя[5]
Стан актуальны
Рэпазітар зыходнага коду salsa.debian.org/public
Вэб-сайт debian.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Debian — аперацыйная сістэма, якая складаецца з свабоднага ПЗ з адкрытым зыходным кодам.

У цяперашні час Debian GNU/Linux — найбольш папулярны дыстрыбутыў. Таксама існуюць праекты па выкарыстанні іншых ядраў: Debian GNU/Hurd, Debian GNU/kNetBSD і Debian GNU/kFreeBSD.

Debian мае найвялікшае сярод іншых дыстрыбутываў сховішча пакетаў — гатовых да выкарыстання праграм, калі нават не па іх колькасці, то па колькасці архітэктур, што падтрымліваюцца: пачынаючы з ARM, якая выкарыстоўваецца ва ўбудавальных прыладах, найболей папулярных x86, x64 і PowerPC і заканчваючы IBM S/390, якая выкарыстоўваецца ў мэйнфрэймах.

Сховішча падзелена на тры галіны:

  • стабільную (stable), яна змяшчае пакеты, якія ўвайшлі ў апошні афіцыйны дыстрыбутыў (абнаўленне пакетаў у ім адбываецца толькі для прадухілення ўразлівасцяў);
  • тэставую (testing), з якой будзе фарміравацца наступны стабільны дыстрыбутыў;
  • нестабільную (unstable), у якой пакеты рыхтуюцца да змяшчэння ў тэставую галіну.

Існуе таксама галіна, якую завуць эксперыментальнай (experimental); у яе змяшчаюцца пакеты, якія пераносяць асабліва вялікія змены. Для працы са сховішчам распрацаваны розныя сродкі, самае папулярнае з якіх — APT.

Debian стаў асновай цэлага шэрагу дыстрыбутываў (больш за 100). Самыя вядомыя з іх — Adamantix, Bioknoppix, Dreamlinux, Clusterix, Gnoppix, Knoppix, Ubuntu, Libranet, Linspire, MEPIS і Xandros Desktop OS.

Стабільныя версіі аперацыйнай сістэмы Debian завуцца імёнамі персанажаў мультфільма «Toy Story». Сама назва «Debian» складзена з імёнаў заснавальніка праекту Яна Мёрдака (Ian Murdock) і яго сяброўкі (пасля — жонкі, цяпер — былой) Дебры (Debra).

  1. https://www.debian.org/ports/amd64/ Праверана 22 жніўня 2016.
  2. Ports Праверана 30 чэрвеня 2019.
  3. https://www.debian.org/ports/mips/ Праверана 22 жніўня 2016.
  4. а б в г https://www.debian.org/ports/index.en.html
  5. Общественный договор Debian(недаступная спасылка). Software in the Public Interest, Inc. (26 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2011. Праверана 4 студзеня 2009.

Debian

Dodaje.pl - Ogłoszenia lokalne