Hemiphractidae — сямейства бясхвостых земнаводных, прадстаўнікі якога жывуць у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Раней гэтая група была апісана як падсямейства (Hemiphractinae) у складзе сямейства Hylidae. Больш познія даследаванні прывялі да апісання асобнага сямейства, якое часам падзяляюць на тры самастойныя сямействы: Amphignathodontidae (Flectonotus і Gastrotheca), Cryptobatrachidae (Cryptobatrachus і Stefania) і Hemiphractidae (Hemiphractus). Пытанне аб тым, якая з гэтых класіфікацый з’яўляецца больш дакладнай, актыўна абмяркоўваецца.