Our website is made possible by displaying online advertisements to our visitors.
Please consider supporting us by disabling your ad blocker.

Responsive image


JavaScript

JavaScript
Выява лагатыпа
Клас мовы аб’ектная
З’явілася ў май 1996[1]
Аўтар(ы) Брэндан Айк
Пашырэнне файлаў js, mjs
Тыпізацыя даных дынамічная, качыная
Зведала ўплыў C, Java, Smalltalk, Self
Паўплывала на C#, J#, VJ#, Dart, Typescript, Purescript, WebAssembly
Сайт ecma-international.org/… (англ.)

JavaScript (вымаўляецца ['dʒɑːvəˌskrɪpt] — джа́васкры́пт), тое ж js (вымаўляецца джэ-эс) — інтэрпрэтуемая сістэмна-незалежная аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання з функцыянальнымі рысамі. Нягледзячы на назву, ніяк не адносіцца да мовы Java.

З ALGOL-падобных моў, да якіх належыць js, ён традыцыйна вылучаўся незвычайным падыходам да наследавання, бо натыўна яно было рэалізавана праз прататыпы (на js тут паўплываў Self), а не праз класы. Гэта выклікала нязручнасці і абурэнне ў карыстальнікаў, якія да пераходу ў js прызвычаіліся для класавага наследавання, як у Java, C++ і іншых шырокавядомых мовах-нашчадках ALGOL. Таму з версіі ES6 у js метадам сінтаксічнага цукру ўвялі сапраўдныя класы.

Першапачаткова стваралася для напісання дробных скрыптоў для дынамізацыі статычных HTML-старонак, аднак з цягам часу сур’ёзна выйшла за межы першапачатковага ўжывання — спачатку, з рэалізацыяй AJAX, JavaScript стаў адзінай магчымай мовай стварэння вэб-праграм, а затым, з 2011 года, з выпускам Node.js, JavaScript стаў адной з найбуйнейшых моў бэкэнду, пацясніўшы часткова і Java, і .NET, і PHP, і іншыя мовы і платформы, якія традыцыйна дамінавалі на бэкэндзе. З выпускам Electron.js і падобных платформаў, JavaScript таксама стаў шырока ўжывацца для напісання дэкстопных і мабільных праграм.

Рухавікі JavaScript рэалізаваны ў самых нечаканых месцах — js выкарыстоўваецца і ў ролі мовы скрыптоў Photoshop, і для запытаў да нерэляцыйных баз даных, і для праграмавання ўбудаваных сістэм, прататыпіравання, праграмавання робатаў і гэтак далей.

Даследаванні ў вобласці аптымізацыі і паскарэння традыцыйна не вельмі хуткай інтэрпрэтуемай натуры js спарадзілі спачатку аптымізаваную пад-мову asm.js, затым тулсэт Emscripten, які, пачаўшы з кампіляцыі іншых, нават традыцыйных моў у js, у сваю чаргу, спарадзіў платформу WebAssembly, якая дазваляе кампіляваць мову ў аптымізаваны (не js) код для web-рухавікоў.

JavaScript мае шмат дыялектаў, версій, над-моў, пад-моў, а таксама натхніў мноства стандартаў, сярод якіх Typescript і Dart.

JavaScript быў створаны Брэнданам Айкам (англ.: Brandon Eich) падчас працы на Netscape ў 1995 годзе.[2]

Зноскі


Previous Page Next Page






JavaScript AF JavaScript AN JavaScript ANG جافا سكريبت Arabic جافا سكريبت ARZ JavaScript AST JavaScript AZ جاوااسکریپت AZB JavaScript BAT-SMG JavaScript BE-X-OLD

Responsive image

Responsive image