KV34 — грабніца егіпецкага фараона Тутмоса III (XVIII дынастыя, XV стагоддзе да н . э.) у Даліне Цароў. Пабудавана па тыповым для таго часу плане. Размяшчэнне пахавальні незвычайна тым, што яе ўваход знаходзіцца не пад скалой, а ў ёй на пэўнай вышыні.