Арыгінал назвы | Laser Interferometer Gravitational-Wave Observatory |
---|---|
Тып | лазерны гравітацыйна-хвалевы інтэрферометр |
Размяшчэнне | ЗША, Лівінгстан і Хэнфард |
Каардынаты | |
Сайт: | Афіцыйны сайт |
LIGO (англ.: Laser Interferometer Gravitational-Wave Observatory) — лазерна-інтэрфераметрычная гравітацыйна-хвалевая абсерваторыя. Праект быў прапанаваны ў 1992 годзе Кіпам Торнам, Рональдам Дрыверам з Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута і Райнэрам Вайсам з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Праект фінансуецца амерыканскім Нацыянальным навуковым фондам. Дасягаючы па кошце 365 мільёнаў даляраў, гэты праект з’яўляецца самым амбіцыйным сярод усіх, які калі-небудзь фінансаваліся фондам. Міжнародная Навуковая Супольнасць LIGO (англ.: LIGO Scientific Collaboration, LSC) прадстаўляе сабой групу даследчыкаў, якая расце з кожным годам: каля 40 навукова-даследчых інстытутаў і 600 асобных вучоных, працуюць над аналізам дадзеных, якія паступаюць з LIGO і іншых абсерваторый.