NASCAR

Лагатып
Гонка Daytona 500

Нацыянальная Асацыяцыя гонак серыйных аўтамабіляў (National Association of Stock Car Auto Racing), Inc — прыватнае прадпрыемства, што займаецца арганізацыяй аўтамабільных гонак і спадарожнай дзейнасцю. Заснавана Білам Франсам-старэйшым у 19471948 гадах у Злучаных Штатах Амерыкі, і дагэтуль знаходзіцца ва ўласнасці сям'і Франс. Асацыяцыя праводзіць вялікую колькасць розных чэмпіянатаў (серый). Тры самыя буйныя серыі NASCAR — NASCAR Sprint Cup Series, NASCAR Xfinity Series і NASCAR Camping World Truck Series складаюць касцяк асацыяцыі. Рэгіянальны дывізіён — NASCAR Whelen All-American Series, NASCAR Whelen Modified Tour (аўтамабілі з адкрытымі коламі), NASCAR K&N Pro Series і г.д. Серыі праводзяцца і за межамі ЗША — у Мексіцы (NASCAR Toyota Series), Канадзе (NASCAR Canadian Tire Series), Еўропе (NASCAR Whelen Euro Series).


NASCAR

Dodaje.pl - Ogłoszenia lokalne