PL/SQL | |
---|---|
Семантыка | імператыўнае, аб’ектна-арыентаванае праграмаванне |
Тып выканання | працэдурная |
З’явілася ў | 1992 |
Тыпізацыя даных | моцная, статычная |
Зведала ўплыў | Ada |
Паўплывала на | PL/pgSQL |
Сайт | oracle.com/techno… (англ.) |
PL/SQL (Procedural Language / Structured Query Language) — мова праграмавання, працэдурнае пашырэнне мовы SQL, распрацаванае карпарацыяй Oracle. Грунтуецца на мове Ада[1].
PL/SQL убудаваны ў наступныя СКБД: Oracle Database (пачынаючы з версіі 7), TimesTen (з версіі 11.2.1) і IBM DB2 (з версіі 9.7)[2]. Таксама PL/SQL выкарыстоўваецца як убудаваная мова для сродка хуткай распрацоўкі Oracle Forms, інструмента распрацоўкі справаздач Oracle Reports і ў Oracle Application Express.