Our website is made possible by displaying online advertisements to our visitors.
Please consider supporting us by disabling your ad blocker.

Responsive image


PubMed

PubMed
URL www.pubmed.gov
Камерцыйны не
Тып сайта база даных навуковай перыёдыкі
Рэгістрацыя па выбары
Мова(-ы) англійская
Уладальнік Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША і Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША
Пачатак працы 1997
Бягучы статус функцыянуе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

PubMed — англамоўная тэкставая база дадзеных медыцынскіх і біялагічных публікацый, створаная Нацыянальным цэнтрам біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI) на аснове раздзела «біятэхналогія» Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША (NLM)[1]. З'яўляецца бясплатнай версіяй базы даных MEDLINE. Была ўпершыню прадстаўлена ў студзені 1996 года[2]. Даступная праз NCBI-Entrez — цэнтральную пошукавую сістэму, якая ўключае PubMed, PubChem і іншыя найважнейшыя медыцынскія базы даных.

PubMed дакументуе медыцынскія і біялагічныя артыкулы з адмысловай літаратуры, а таксама дае спасылкі на паўнатэкставыя артыкулы. PubMed складаецца з даных з наступных абласцей: медыцына, стаматалогія, ветэрынарыя, агульнае ахова здароўя, псіхалогія, біялогія, генетыка, біяхімія, цыталогія, біятэхналогія, біямедыцына і г.д. Дакументавана каля 3800 біямедыцынскіх выданняў. Штогод база даных PubMed павялічваецца на 500 000 дакументаў. Пошук адбываецца па прынцыпе Medical Subject Headings (MeSH).

Кожнаму артыкулу прысвойваецца ўнікальны ідэнтыфікацыйны нумар PMID (англ.: PubMed Identifier — ідэнтыфікатар PubMed)[3].

  1. McEntyre, J. & Lipman D. (2001): PubMed: bridging the information gap. In: CMAJ. Bd. 164, S. 1317—1319. PMID 11341144 PDF
  2. PubMed Celebrates its 10th Anniversary. Technical Bulletin. United States National Library of Medicine (5 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 22 сакавіка 2011.
  3. PubMed Help. PMID [PMID]. National Center for Biotechnology Information. Праверана 23 ліпеня 2013.

Previous Page Next Page






PubMed AF ببمد Arabic پابميد ARZ PubMed AST PubMed Bulgarian পাবমেড Bengali/Bangla PubMed BS PubMed Catalan PubMed Czech PubMed CY

Responsive image

Responsive image