QNX | |
---|---|
Распрацоўшчык | QNX Software Systems |
Сямейства АС | Unix-падобная аперацыйная сістэма, Аперацыйная сістэма рэальнага часу |
Першы выпуск | 1982 |
Апошняя версія | 6.5.0 Service Pack 1 — 3 ліпеня 2012 |
Тып ядра | Мікраядро |
Ліцэнзія | Proprietary |
Стан | Вядзецца распрацоўка новых версій |
Вэб-сайт | qnx.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
QNX — камерцыйная Unix-падобная камп’ютарная аперацыйная сістэма рэальнага часу, Прызначана галоўным чынам для рынку ўбудаваных сістэм. QNX была першапачаткова распрацавана канадскай кампаніяй Quantum Software Systems. Лічыцца адной з найлепшых рэалізацый канцэпцыі мікраядзерных аперацыйных сістэм і выкарыстоўваецца ў шэрагу прылад, у тым ліку ў інтэрнэт-маршрутызатарах, авіясімулятарах, навігацыйных сістэмах, галівудскіх сістэмах спецэфектаў, смартфонах, мабільных прыладах, медыцынскіх прыладах, казіно і інш.