Rasdaq | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Афіцыйны сайт | bvb.ro (англ.) |
RASDAQ (Romanian Association of Securities Dealers Automated Quotation) — рынак каштоўных папер у Румыніі. Была створана ў першую чаргу для гандлю акцыямі, якія размяркоўваліся праз праграму масавай прыватызацыі. Біржа пачала гандаль у 1996 годзе. Сёння налічваецца больш 2000 эмітэнтаў, акцыі якіх катыруюцца на рынку.
8 снежня 2005 года RASDAQ злілася з Бухарэсцкай фондавай біржай, і стала яе падраздзяленнем.