sRGB з’яўляецца стандартам прадстаўлення колеравага спектру з ужываннем мадэлі RGB. sRGB сумесна створаны кампаніямі HP і Microsoft у 1996 годзе дзеля уніфікацыі ужывання мадэлі RGB ў маніторах, прынтарах і інтэрнэт-сайтах[1].
sRGB ужывае асноўныя колеры, апісаныя стандартам BT.709, аналагічна студыйным маніторам і HD-тэлебачанню, а таксама гама-карэкцыю, аналагічна маніторам з электронна-прамянёвай трубкай. Такая спецыфікацыя дазволіла sRGB дакладна адлюстроўвацца на звычайных CRT-маніторах і тэлевізарах, што стала ў свой час асноўным фактарам, што паўплываў на прыняцце sRGB у якасці стандарту[2].
У аднозненні ад большасці іншых колеравых прастор RGB, гама ў sRGB не можа быць выражана адным лікам, бо функцыя карэкцыі складаецца з лінейнай часткі каля чорнага колеру, дзе гама роўная 1.0, і нелінейнай часткі да значэння 2.4 уключна. Прыблізна можна лічыць, што гама роўная 2.2. Гама можа змяняцца ад 1.0 да 2.3[3].