Shazam | |
---|---|
| |
Тып | мабільная праграма, music recognition software[d] і сайт |
Распрацоўшчык | Shazam[d] |
Аперацыйная сістэма | Windows 8[d], Windows RT[d], Windows Phone[d], IOS, Windows Mobile[d], BlackBerry[d], Symbian OS, Android, Classic Mac OS[d] і Windows 10 Mobile[d] |
Мовы інтэрфейсу | англійская, французская, чэшская, нямецкая, іспанская, італьянская мова, нідэрландская, польская і партугальская мова |
Першы выпуск | 1999 |
Апошняя версія | |
Сайт | shazam.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Shazam (шазам) — бясплатны кросплатформавы праект, які дазваляе карыстальніку па гуку распазнаваць песні. Раней быў даступны толькі камерцыйны праект для мабільных прылад, цяпер ёсць праграмы для iOS, Android, macOS, watchOS і пашырэнне для Google Chrome.
Праграма выкарыстоўвае ўбудаваны мікрафон смартфона або камп’ютара, каб атрымаць кароткі ўзор гуку. Карыстальнік запісвае фрагмент гучання працягласцю 10 секунд, Shazam аналізуе яго, стварае ідэнтыфікатар і шукае адпаведнасць у базе даных з мільёнамі песень. Калі адпаведнасць знойдзена, праграма адпраўляе карыстальніку інфармацыю пра выканаўца, назву песні і альбом.[3] Некаторыя рэалізацыі Shazam уключаюць адпаведныя спасылкі на такія сэрвісы, як iTunes, Apple Music, Spotify або YouTube.
Кампанія Shazam Entertainment Limited заснавана ў 1999 годзе ў Лондане. 24 верасня 2018 года кампанія была набыта Apple за 400 мільёнаў долараў.[4]