Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
TLE (скарочана ад анг. two-line element set, двухрадковы набор элемэнтаў) — двухрадковы фармат дадзеных, што ўяўляе сабой набор элементаў арбіты для спадарожніка Зямлі.
Фармат TLE быў вызначаны групоўкай NORAD і, адпаведна, выкарыстоўваецца ў NORAD, NASA і іншых сістэмах, якія ўжываюць дадзеныя групоўкі NORAD для вызначэння месцазнаходжання пэўных касмічных аб’ектаў. Мадэль SGP4/SDP4/SDP8 можа скарыстаць фармат TLE для вылічэння дакладнага становішча спадарожніка ў пэўны час. Арбітальныя элементы вызначаюцца для многіх тысяч касмічных аб’ектаў з базы дадзеных NORAD і вольна шырацца для далейшага выкарыстання ў Інтэрнэце. TLE заўсёды складаецца з двух радкоў фарматаванага тэксту. Апроч таго, ім можа папярэднічаць радок з назвай аб’екта.