Our website is made possible by displaying online advertisements to our visitors.
Please consider supporting us by disabling your ad blocker.

Responsive image


VPN

Тэхналогія VPN

VPN (англ.: virtual private network «Віртуальная прыватная сетка») — агульная назва тэхналогіі, якая забяспечвае адно ці некалькі сеткавых злучэнняў (лагічная сетка), паверх іншай сеткі (напрыклад Інтэрнэт). Нягледзячы на тое, што камунікацыі ажыццяўляюцца па сетках з меншым ці невядомым узроўнем даверу (напрыклад па публічных сетках), узровень даверу да пабудаванай лагічнай сеткі не залежыць ад узроўню даверу да базавых сетак дзякуючы выкарыстанню сродкаў крыптаграфіі (шыфравання, ідэнтыфікацыі, інфраструктуры адкрытых ключоў, сродкаў для абароны ад паўтораў і змяненняў, што перадаюцца па лагічнай сетцы паведамленняў).

У залежнасці ад ужывальных пратаколаў і прызначэння VPN можа забяспечваць злучэнні трох відаў: вузел-вузел, вузел-сетка і сетка-сетка.


Previous Page Next Page