Linux | |
---|---|
Заснавана на | ядро Linux[d] |
Першы выпуск | 17 верасня 1991[1] |
Падтрымлівае платформы | DEC Alpha[d], X86, x86_64[d], ARM[d], PowerPC[d], RISC-V[d] і MIPS[d] |
Вэб-сайт | kernel.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Linux (таксама вядомая як GNU/Linux), Unix-падобная камп’ютарная аперацыйная сістэма. Самы вядомы прыклад паспяховага праграмнага праекта з адкрытым зыходным кодам і свабоднай праграмы; у адрозненне ад закрытых аперацыйных сістэм, такіх як Microsoft Windows ці Mac OS X, усе зыходныя коды гэтай аперацыйнай сістэмы цалкам адкрытыя для выкарыстання, унясення змен і распаўсюджвання.
Першапачаткова Linux распрацоўваўся і выкарыстоўваўся асобнымі аматарамі на сваіх персанальных камп’ютарах. Але з тых часоў многае змянілася, і цяпер Linux падтрымліваюць такія вялікія карпарацыі, як IBM, Oracle, Hewlett-Packard і Novell, гэту АС эфектыўна выкарыстоўваюць і у якасці сервернай аперацыйнай сістэмы і, апошнім часам, як настольную аперацыйную сістэму. Linux выкарыстоўваюць і на суперкамп’ютарах, і на мабільных тэлефонах. Аналітыкі лічаць асноўнымі прычынамі поспеху гэтай аперацыйнай сістэмы яе бяспеку, нізкі кошт, свабоду выкарыстання і распаўсюджвання.