Our website is made possible by displaying online advertisements to our visitors.
Please consider supporting us by disabling your ad blocker.

Responsive image


Perl

Perl
Выява лагатыпа
Семантыка мультыпарадыгменая: імператыўная, аб'ектна-арыентаваная, функцыянальная
Тып выканання інтэрпрэтатар
З’явілася ў 1987
Аўтар(ы) Лары Уол
Пашырэнне файлаў .pl, .pm, .cgi
Рэліз 5.36.0 (28 мая 2022)
Тыпізацыя даных дынамічная
Зведала ўплыў Сі, AWK, Shell, Sed, Лісп
Паўплывала на Ruby, Python, PHP
Ліцэнзія Artistic License[d][1] і GNU General Public License, version 1.0 or later[d][2][3]
Сайт perl.org

Perl (вымаўляецца «пе́рл») — высокаўзроўневая інтэрпрэтаваная дынамічная мова праграмавання агульнага прызначэння, створаная Лары Уолам, лінгвістам па адукацыі. Назва мовы ўяўляе сабой абрэвіятуру, якая расшыфроўваецца як Practical Extraction and Report Language — «практычная мова для вымання даных і складання справаздач»[4]. Першапачаткова абрэвіятура складалася з пяці сімвалаў і ў такім выглядзе дакладна супадала з англійскім словам pearl («жамчужына»). Але затым стала вядома, што такая мова існуе (гл. PEARL), і літару «a» прыбралі. Талісманам мовы Perl з'яўляецца вярблюд — не занадта прыгожая, але вельмі цягавітая жывёла, здольная выконваць цяжкую працу.

Асноўнай асаблівасцю мовы лічацца яе багатыя магчымасці для працы з тэкстам, у тым ліку праца з рэгулярнымі выразамі, убудаваныя ў сінтаксіс. Perl атрымаў у спадчыну шмат уласцівасцей ад моў Сі, AWK, скрыптавых моў камандных абалонак UNIX.

Perl таксама знакаміты велізарнай калекцыяй дадатковых модуляў CPAN, размешчанай па адрасе http://www.cpan.org.

  1. The perl Open Source Project on Open Hub: Licenses Page — 2006. Праверана 19 ліпеня 2018.
  2. http://dev.perl.org/licenses/ Праверана 2 верасня 2016.
  3. https://history.perl.org/PerlTimeline.html
  4. Агляд мовы Perl на сайце perldoc.perl.org (англ.)

Previous Page Next Page