Папярэднік |
SAAB 90 — двухдзверны седан сярэдняга класа шведскага вытворцы SAAB. Выпускаўся з 1984 па 1987 год на заводзе фінскай кампаніі Valmet Automotive ў горадзе Ўусікаўпункі. Прадаваўся толькі на ўнутраным рынку Швецыі. Выраблена 25 378 аўтамабіляў.
SAAB 90 — далейшае развіццё SAAB 99, па сутнасці — ранейшая мадэль з новай задняй часткай кузава, аналагічнай двухдзвернаму SAAB 900.
У 1986 годзе быў праведзены лёгкі рэстайлінг. Мадэрнізацыі была падвергнутая падвеска і абноўлены экстэр’ер.
Выпуск завершаны ў верасні 1987 года, бо карбюратарны рухавік, які мог працаваць на этыляваным бензіне, не мог быць абсталяваны каталізатарам для выканання новых нормаў выкіду CO.