Our website is made possible by displaying online advertisements to our visitors.
Please consider supporting us by disabling your ad blocker.

Responsive image


Xbox

Афіцыйная эмблема Xbox
Xbox
Распрацоўшчык Microsoft
Вытворца Microsoft
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне Шостае
Дата выхаду Сцяг ЗША 15 лістапада 2001
Сцяг Японіі 22 лютага 2002
Сцяг ЕС 4 сакавіка 2002
Прададзена штук 24 000 000[1]
Носьбіт DVD
Аперацыйная сістэма Xbox system software[d]
ЦП X-CPU[d]
ГП XGPU[d]
Сродкі кіравання Xbox controller[d]
Інтэрфейсы Fast Ethernet[d]
Анлайн-сэрвіс Xbox network
Бэстсэлер Halo 2 (8 млн. экз.)
Паслядоўнік Xbox 360
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Xbox»гульнявая прыстаўка шостага пакалення і першая ў серыі кансоляў Xbox, што выпускаюцца кампаніяй Microsoft. Яна выйшла 15 лістапада 2001 у Паўночнай Амерыцы, а затым у Аўстраліі, Еўропе і Японіі ў 2002 годзе. Гэта быў першы выхад Microsoft на рынак гульнявых кансоляў. Кансоль канкуравала з Sony PlayStation 2 і Nintendo GameCube. Гэта была таксама першая кансоль, вырабленая амерыканскай кампаніяй, з часу Atari Jaguar, якая перастала выпускацца ў 1996 годзе.

Анансаваны ў 2000 годзе, Xbox меў магутную графіку, у параўнанні са сваімі супернікамі, утрымліваў працэсар Intel Pentium III 733 МГц, які ўбудоўваецца ў стандартны ПК. Xbox па сваім памеры і вазе падобны на ПК, і быў першаю кансоллю, якая мела ўбудаваны цвёрды дыск. У лістападзе 2002 года Microsoft запусціла Xbox Live - платны анлайн-сэрвіс, які дазволіў карыстальнікам загружаць новы кантэнт і ўсталёўваць сувязь з іншымі гульцамі праз шырокапалоснае злучэнне. У адрозненне ад іншых анлайн-сэрвісаў ад Sega і Sony, Xbox Live падтрымлівае арыгінальны кансольны дызайн праз убудаваны порт Ethernet. Гэта дало Microsoft перавагу ў анлайн-гульнях і дапамагло Xbox стаць рэлевантным канкурэнтам для іншых кансоляў шостага пакалення. Папулярнасць такіх блокбастараў, як Halo 2, спрыяла папулярнасці анлайнавых кансольных гульняў, у прыватнасці шутэраў ад першай асобы. Нягледзячы на гэта, кансоль знаходзіцца на другім месцы па продажах, больш Nintendo GameCube і Sega Dreamcast, але нашмат менш чым Sony PlayStation 2.[2]

Спадкаемец Xbox - Xbox 360, выйшаў у лістападзе 2005 года. Неўзабаве вытворчасць Xbox была спынена, пачынаючы з кепскага рынку Microsoft ў Японіі, у 2005 годзе. У іншых краінах гэта адбылося ў 2006 годзе. Апошняй гульнёй для Xbox ў Еўропе стала Xiaolin Showdown, выпушчана ў чэрвені 2007 года, а апошняя гульня ў Паўночнай Амерыцы была Madden NFL 09, выпушчана ў жніўні 2008 года. Падтрымка Xbox была спыненая 2 сакавіка 2009 года. Падтрымка Xbox Live на кансолі, завершылася 15 сакавіка 2010 года.

  1. https://web.archive.org/web/20081229153346/http://www.xbox.com/zh-SG/community/news/2006/20060510.htm
  2. "Slimmer PlayStation triple sales" [брытанская англійская]. 2004-11-04. Праверана 2018-10-10.

Previous Page Next Page