Apple Inc. | |
---|---|
Тып | Публічная кампанія |
Лістынг на біржы | NASDAQ: AAPL |
Заснаванне | 1976 |
Заснавальнікі | Стыў Джобс, Стыў Возняк, Рональд Уэйн[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Куперціна, ЗША |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Цім Кук (CEO)[2] |
Галіна | Электроніка, інфармацыйныя тэхналогіі |
Прадукцыя | Персанальныя і планшэтныя камп’ютары, мабільныя тэлефоны, аўдыёплэеры, праграмнае забеспячэнне |
Уласны капітал |
|
Абавязацельствы | 287 912 000 000 $[4] |
Абарот | ▲ $233 млрд (2016) |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак | ▲ $53,7 млрд (2016) |
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Think different(бел.: Думайце інакш). |
Даччыныя кампаніі | FileMaker, Inc.[d], Anobit[d], Beats Electronics[d][8], Braeburn Capital[d], AuthenTec[d], FingerWorks[d], Prismo Graphics[d], Raycer[d], SchemaSoft[d], Apple Germany[d], Apple Israel[d], Claris[d], Apple Store[d], Apple Sales International[d][9], Siri Inc.[d] і Apple Czech[d] |
Сайт | apple.com (англ.) |
Apple Inc. (ˌæp(ə)lˌɪŋk, «Эпл», раней — Apple Computer, Inc.) — амерыканская карпарацыя, якая праектуе і распрацоўвае бытавую электроніку, праграмнае забеспячэнне і інтэрнэт-сэрвісы. Адзін з піянераў у вобласці персанальных камп’ютараў[10] і сучасных шматзадачных аперацыйных сістэм з графічным інтэрфейсам. Дзякуючы інавацыйным тэхналогіям і эстэтычнаму дызайну, карпарацыя Apple стварыла ўнікальную рэпутацыю, параўнальную з культам, у індустрыі спажывецкай электронікі[11].
У маі 2011 года гандлёвая марка Apple была прызнана самым дарагім брэндам у свеце (з ацэнкай у $153,3 млрд) у рэйтынгу міжнароднага даследчага агенцтва Millward Brown[12][13][14], а ў 2017 годзе Apple мае рыначную капіталізацыю $628,733 млрд[15].
Падчас аўкцыёну па продажы акцый кампаніі 2 жніўня 2018 года Apple Inc. сталася першай у свеце кампаніяй з рынкавай капіталізацыяй больш за 1 трлн[16]. Такім чынам, у гэты дзень кампанія таксама стала самай дарагой публічнай кампаніяй у гісторыі, абагнаўшы па капіталізацыі папярэдняга рэкардсмена — PetroChina (1,005 трлн долараў у лістападзе 2007 года).
У сярэдзіне жніўня 2020 года капіталізацыя Apple вырасла да 2 трыльёнаў долараў[17]. 3 верасня 2020 года кошт кампаніі рэзка ўпаў — на 8 % (180 мільярдаў), што было рэкордам для фондавага рынку, але ўсё роўна кошт склаў больш за 2 трлн долараў[18].
У студзені 2022 Apple Inc. дасягае рынкавай капіталізацыі ў 3 трыльёны долараў ЗША[19].
Штаб-кватэра — у Куперціна, штат Каліфорнія.
Apple з’яўляецца публічнай кампаніяй, яе акцыі гандлююцца на NASDAQ і Лонданскай фондавай біржы.