Назва: | Domain Name System |
---|---|
Узровень (па мадэлі OSI): | Прыкладны |
Сямейства: | TCP/IP |
Порт/ID: | 53/TCP, 53/UDP |
Прызначэнне пратаколу: | Дазвол даменных імёнаў |
Спецыфікацыя: | RFC 1034, RFC 1035 / STD 13 |
Асноўныя рэалізацыі (кліенты): | Убудаваны ва ўсе сеткавыя АС |
Асноўныя рэалізацыі (серверы): | BIND, PowerDNS ці Microsoft DNS Server |
Domain Name System (DNS; бел.: сістэма даменных імёнаў) — іерархічная размеркаваная сістэма наймення камп’ютараў, службаў і іншых рэсурсаў, далучаных да Інтэрнэту ці прыватнай сеткі. DNS захоўвае звесткі пра даменныя імёны і злучае іх з удзельнікамі сеткі. Служба DNS займаецца апрацоўкай запытаў ад іншых удзельнікаў на развязанне сувязі паміж даменным імем і ўдзельнікам сеткі і вяртае крыніцы запыту выніковы адрас. Такім чынам, DNS з’яўляецца адной з найістотнейшых частак Інтэрнэту, без якой ён не можа функцыянаваць.
Асноўнай задачай DNS з’яўляецца пераўтварэнне імя хоста, зразумелага для чалавека, у IP-адрас, зразумелы для камп’ютара. Для ўзору: www.example.com будзе пераўтвораны ў адрасы 192.0.43.10
(IPv4) і 2620:0:2d0:200::10
(IPv6). У гэтым служба DNS цалкам падобная да тэлефоннай кнігі, але звесткі ў DNS бесперапынна змяняюцца і абнаўляюцца, што дазваляе змяняць фактычны адрас рэсурса (IP-адрас), не змяняючы зручнае ў карыстанні даменнае імя ў адрасах электроннай пошты і URL.