Google Talk

Google Talk
Выява лагатыпа
Тып Сістэма імгненнага абмену паведамленнямі
Распрацоўшчык Google
Аперацыйная сістэма Android, BlackBerry OS[d], BlackBerry 10[d], Linux, Maemo[d], webOS[d], Windows Mobile[d], IOS, Windows, Chrome OS[d], macOS, Debian і openSUSE[d]
Мовы інтэрфейсу карэйская, нідэрландская, польская, партугальская мова і турэцкая мова
Першы выпуск 24 жніўня 2005
Апошняя версія
  • macOS: 2.5.6.4871 (23 кастрычніка 2011)
  • Windows: 3.19.1.13088 (14 мая 2013)
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Сайт web.archive.org/web/2013…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Google Talk (Гугл Ток, таксама GTalk — Джы-Ток) — спынены месэнджар ад Google з функцыямі абмена тэкставымі паведамленнямі і галасавой сувязі (VoIP). Першая бэта-версія выйшла 24 жніўня 2005 года.

Для абмену інфармацыі праграма выкарыстоўвала адкрыты пратакол XMPP, што рабіла магчымым абмен інфармацыяй з карыстальнікамі Jabber. VoIP у GTalk быў рэалізаваны праз пратакол падобны да Jingle. Пра механізм працы сервераў Talk публічна нідзе не паведамлялася.

Асобныя праграмы Google Talk былі даступныя для аперацыйных сістэм Microsoft Windows,[1] Android,[2] BlackBerry OS[3] і ChromeOS[4]. У сакавіку 2007 года быў выпушчаны Google Talk Gadget, модуль Talk на аснове Adobe Flash, які можна было дадаць на любую вэб-старонку, што дазваляла размаўляць у чаце з выкарыстаннем любой аперацыйнай сістэмы, якая падтрымлівала Adobe Flash Player.[5] Мноства іншых XMMP-кліентаў таксама былі сумяшчальнымі з Google Talk, таму пытанняў з адсутнасцю падтрымкі на пэўных платформах не ўзнікала.

У красавіку 2012 года было абвешчана, што Google закрывае мабільную веб-праграму для Google Talk.[6] На канферэнцыі Google I/O Conference 2013 Google абвясціла аб замене Google Talk на Google Hangouts. У лютым 2015 года Google спыніла распрацоўку кліента для Windows і рэкамендавала карыстальнікам выкарыстоўваць замест гэтага Google Hangouts на платформе браўзера Chrome. У чэрвені 2020 Google пачала пераносіць сваіх карыстальнікаў з Google Hangouts у Google Chat і Google Meet.

  1. Google Talk - Other IM Clients. Архівавана з першакрыніцы February 1, 2013. Праверана January 3, 2010.
  2. Google for Android. Архівавана з першакрыніцы January 25, 2012. Праверана January 25, 2012.
  3. Google Talk - BlackBerry World(недаступная спасылка). BlackBerry. Архівавана з першакрыніцы August 13, 2020. Праверана August 30, 2017.
  4. Chrome Web Store – Google Talk(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы June 13, 2012. Праверана February 1, 2012.
  5. Dudley and Wes Carr. Google Talk Gadget. Google Talkabout. Google Inc (14 сакавіка 2007).
  6. Spring-cleaning … in spring! (20 красавіка 2012). — «We’re shutting down the mobile web app for Google Talk. For mobile users who want to continue using Google Talk, we recommend using the native Google Talk app on Android or any XMPP-compliant apps on other mobile platforms.»  Праверана February 6, 2013.

Google Talk

Dodaje.pl - Ogłoszenia lokalne