LiveJournal

LiveJournal
Выява лагатыпа
URL livejournal.com (англ.)
Камерцыйны Так
Тып сайта сацыяльная сетка, blog software[d] і Інтэрнэт-супольнасць[d]
Мова(-ы) руская і англійская
Мова праграмавання Perl
Уладальнік Rambler&Co[d]
Аўтар Brad Fitzpatrick[d]
Пачатак працы 1999
Бягучы статус працуе
Рэйтынг Alexa 392[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыв́ы журна́л, (Жывы Журнал або Жывы Часопіс; часта скарачаецца да LJ, таксама афіцыйна па-руску: Живой Журнал) ЖЖ (англ.: LiveJournal, LJ) — блог-платформа для размяшчэння онлайнавых дзённікаў (блогаў) або асобны дзённік (блог) на гэтай платформе. Прапануе звычайны для блогаў набор функцый: магчымасць публікацыі запісаў, іх каментавання чытачамі і гэтак далей; таксама ёсць зручныя дадатковыя функцыі, шмат з якіх даступныя бясплатна кожнаму ахвотнаму. Да нядаўняга часу вылучаўся адсутнасцю абавязковай рэкламы ў бясплатных блогах.[2]

Магчымасць дадаваць іншых карыстальнікаў ЖЖ у свой спіс чытання (так званую фрэндстужку) спрыяе стварэнню сацыяльных сетак. Падтрымліваецца вядзенне калектыўных блогаў — ЖЖ-суполак.

У Байнэце і асабліва Рунэце Жывы журнал здабыў фенаменальную папулярнасць, да таго ж у якасным плане склад рускага ЖЖ таксама незвычайна разнастайны. Свае ЖЖ ёсць у шматлікіх вядомых людзей, а таксама ў партый, грамадскіх рухаў і арганізацый.

У Жывым журнале дзейнічае Камісія па злоўжываннях (англ.: Abuse Team).

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 31 сакавіка 2020.
  2. Даведка ЖЖ — Пытанне № 262

LiveJournal

Dodaje.pl - Ogłoszenia lokalne