Microsoft Visual Studio | |
---|---|
Тып | Асяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння |
Распрацоўшчык | Microsoft |
Напісана на | C++[1] і C#[2] |
Аперацыйная сістэма | Microsoft Windows |
Мовы інтэрфейсу | Руская, Англійская, Французская, Нямецкая, Італьянская, Японская, Карэйская, Іспанская, Кітайская (спрошчаная і традыцыйная) |
Першы выпуск | 1997 |
Апошняя версія | 2010 (10.0.40219.1) (11 сакавіка 2011) |
Бэта-версія | 11 Beta (11.0.50214.1) (1 сакавіка 2012) |
Ліцэнзія | Microsoft EULA |
Сайт | microsoft.com/visualstud… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Microsoft Visual Studio — лінейка прадуктаў кампаніі Майкрасофт, якія ўключаюць інтэграванае асяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння і шэраг іншых інструментальных сродкаў. Гэтыя прадукты дазваляюць распрацоўваць як кансольныя праграмы, так і праграмы з графічным інтэрфейсам, у тым ліку з падтрымкай тэхналогіі Windows Forms, а таксама вэб-сайты, вэб-праграмы, вэб-службы як у натыўным (машынным), так і ў кіруемых кодах для ўсіх платформ, якія падтрымліваюцца Microsoft Windows, Windows Mobile, Windows CE, .NET Framework, .NET Compact Framework і Microsoft Silverlight.
Visual Studio складаецца з рэдактара зыходнага кода з падтрымкай тэхналогіі IntelliSense і магчымасцю найпрасцейшага рэфактарынгу кода. Убудаваны адладчык можа працаваць як адладчык узроўня зыходнага кода, так і як адладчык ўзроўня машыннага кода. Астатнія ўбудавальныя інструменты складаюцца з рэдактара форм для спрашчэння стварэння графічнага інтэрфейсу праграм, вэб-рэдактара, дызайнера класаў і дызайнера схемы базы даных. Visual Studio дазваляе ствараць і падключаць іншыя праграмы (плагіны) для пашырэння функцыянальнасці практычна на кожным узроўні, уключаючы дадаванне падтрымкі сістэм кантролю версій зыходнага кода (як напрыклад, Subversion і Visual SourceSafe), дадаванне новых набораў інструментаў (напрыклад, для рэдагавання і візуальнага праектавання кода на прадметна-арыентаваных мовах праграмавання ці інструментаў для іншых аспектаў цыклу распрацоўкі праграмнага забеспячэння (напрыклад, кліент Team Explorer для працы з Team Foundation Server).