SSL

SSL (англ.: Secure Sockets Layer — узровень абароненых сакетаў) — крыптаграфічны пратакол, які забяспечвае ўсталяванне бяспечнага злучэння паміж кліентам і серверам. SSL першапачаткова быў распрацаваны кампаніяй Netscape Communications. Пасля на падставе пратакола SSL 3.0 быў распрацаваны і прыняты стандарт RFC, які атрымаў імя TLS.

Пратакол забяспечвае канфідэнцыяльнасць абмену звестак паміж кліентам і серверам, якія выкарыстоўваюць TCP/IP, прычым для шыфравання выкарыстоўваецца асіметрычны алгарытм з адкрытым ключом. Пры шыфраванні з адкрытым ключом выкарыстоўваюцца два ключа: адкрыты і закрыты: адкрыты ключ выкарыстоўваецца для шыфравання паведамлення, а для расшыфроўкі выкарыстоўваецца закрыты (прыватны або сакрэтны) ключ. Такім чынам атрымліваюцца абароненыя паведамленні, апублікаваўшы адкрыты ключ, і захоўваючы ў тайне сакрэтны ключ.


SSL

Dodaje.pl - Ogłoszenia lokalne