SpaceX | |
---|---|
Тып | самалётабудаўнічае прадпрыемства[d], launch service provider[d] і бізнес |
Заснаванне | 14 сакавіка 2002[1] |
Заснавальнікі | Ілан Маск |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | space industry[d] |
Прадукцыя | autonomous spaceport drone ship[d], SpaceX Draco[d], Dragon[d], Falcon[d], Kestrel[d], Merlin[d], Octagrabber[d][3], Raptor[d], Starhopper[d] і SuperDraco[d] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | spacex.com (англ.) |
Space Exploration Technologies Corporation (SpaceX) — амерыканская кампанія, вытворца касмічнай тэхнікі са штаб-кватэрай у горадзе Хотарн, Каліфорнія, ЗША.
Заснавана ў 2002 годзе ранейшым уладальнікам PayPal і CEO Tesla Motors Іланам Маскам з мэтай скараціць выдаткі на палёты ў космас, адкрываючы шлях да каланізацыі Марса. Кампанія распрацавала ракеты-носьбіты Falcon 1 і Falcon 9, з самага пачатку маючы на мэце зрабіць іх шматразовымі, і касмічны карабель Dragon (выводзіцца на арбіту Falcon 9), прызначаны для папаўнення запасаў на Міжнароднай касмічнай станцыі. Пасажырская версія карабля Dragon V2 для транспарціроўкі астранаўтаў на МКС знаходзіцца ў фінальнай фазе распрацоўкі. З 2015 года ўдзельнічае таксама ў рэалізацыі праекта вакуумнага цягніка Hyperloop.
З мэтай кантролю над якасцю і коштам, распрацоўка, вытворчасць і тэставанне большасці кампанентаў прадукцыі праводзіцца з апорай на ўнутраныя рэсурсы, уключаючы ракетныя рухавікі Merlin, Kestrel, Draco і SuperDraco, якія выкарыстоўваюцца на ракетах-носьбітах Falcon і карабле Dragon. Гэта дазваляе SpaceX прапаноўваць самыя нізкія цэны на рынку, а таксама прыкметна зніжае час вытворчасці.