Armavia | |
Дата заснавання | 1996 |
---|---|
Штаб-кватэра | Ерэван, Арменія |
Кіраўніцтва | Норайр Белуян |
Armavia (арм.: Արմավիա) — былая авіякампанія, якая існавала ў перыяд з 1996 па 2013 гады. Яна была флагманам Армянскай авіяцыі, галоўны офіс кампаніі знаходзіўся на тэрыторыі міжнароднага аэрапорта Звартноц у горадзе Звартноц, Арменія, недалёка ад Ерэвана. Яна ажыццяўляла міжнародныя перавозкі пасажыраў з Ерэвана па кірунках у Еўропу і Азію.[1]
29 сакавіка 2013 года Armavia абвясціла аб рашэнні пачаць працэдуру банкруцтва[2] і прыпыніць дзейнасць 1 красавіка 2013 года. Усе рэйсы былі адменены з вечара 29 сакавіка 2013 года.[3]