Міжнародны стандарт | IEC 60908 Red Book |
---|
Гукавы кампакт-дыск (CDDA, англ.: Compact Disc Digital Audio, таксама званы англ.: Audio CD і Red Book) — міжнародны стандарт захоўвання аблічбаванага гуку на кампакт-дысках, прадстаўлены фірмамі «Philips» і «Sony».
Гукавая інфармацыя прадстаўлена ў імпульсна-кодавай мадуляцыі з частатой дыскрэтызацыі 44,1 кГц і бітрэйт 1 411,2 кбіт, 16 біта стэрэа.