BioShock | |
---|---|
Распрацоўшчык | |
Выдавец | 2K Games, Feral Interactive |
Частка серыі | BioShock |
Даты выпуску | |
Апошняя версія |
|
Жанр | Шутар ад першай асобы |
Стваральнікі | |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы |
Microsoft Windows PlayStation 3 Xbox 360 OS X iOS |
Гульнявы рухавік | Unreal Engine 2.5 |
Рэжым гульні | Аднакарыстальніцкая гульня |
Мовы інтэрфейсу | нямецкая і руская |
Носьбіты | Аптычны дыск, лічбавая дыстрыбуцыя |
Кіраванне | камп’ютарная мыш і сэнсарны экран[d] |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
BioShóck — шутар ад першай асобы, распрацаваны кампаніяй «2K Boston» (пазней «Irrational Games») і апублікаваны «2K Games»[7][8]. Гульня была выпушчаная для платформ «Microsoft Windows» і «Xbox 360» у жніўні 2007 года. Порт на «PlayStation 3» аўтарства «Irrational Games», «2K Marin », «2K Australia» і «Digital Extremes » быў выпушчаны ў кастрычніку 2008 года, порт для «OS X» — «Feral Interactive» у кастрычніку 2009 года. Мабільная версія была распрацавана «IG Fun». Канцэпцыя гульні была распрацавана творчым лідарам «Irrational» Кенам Левіным, і была заснавана на ідэях «аб'ектывізму » Айн Рэнд. На канцэпцыю ўплывалі і іншыя аўтарыя, такія, як Джордж Оруэл. Гульня лічыцца духоўным спадчыннікам серыі «System Shock», над якой многія разпрацоўшчыкі з «Irrational», у тым ліку і Левін, працавалі раней[9][10].
Падзеі «BioShock» адбываюцца ў 1960 годзе. Галоўны герой гульні, Джэк, патрапляе ў авіякатастрофу ў акіяне недалёка ад батысферы, які прыводзіць яго да падводнага горада «Захапленне». Пабудаваны бізнес-магнатам Эндру Раянам горад павінен быў стаць ізаляванай утопіяй, але адкрыццё «ADAM», генетычнага матэрыялу, які мог быць выкарыстаны для надання звышчалавечых здольнасцей, ініцыявала заняпад горада. Джэк спрабуе знайсці спосаб збегчы, уступаючы ў барацьбу з ордамі «ADAM»-апантаных ворагаў і Вялікімі Татулькамі. Некаторыя людзі, якія знаходзяцца ў сваім глуздзе, дамапагаюць Джэку і распавядаюць гісторыю горада. Джэк выкарыстоўвае зброю, плазміды, якія даюць унікальныя здольнасці, і павяртае ахоўныя структуры «Захаплення» супраць ворагаў. «BioShock» уключае ў сябе элементы ролевых гульняў , даючы гульцу розныя падыходы ў прыцягненні ворагаў, такія, як стэлс, а таксама маральны выбар пакідання жывым ці забойства персанажаў. Акрамя таго, тэма біяпанку запазычаная з жанру survival horror .
«BioShock» атрымала прызнанне крытыкаў і вельмі высока ацэненая крытыкамі за яе маральную сюжэтную лінію, асяроддзе апускання , унікальны сетынг і лічыцца адной з найвялікшых відэагульняў усіх часоў. Яна атрымала некалькі ўзнагарод «Гульня Года» ад розных СМІ, у тым ліку «BAFTA»[11], «Game Informer »[12], «Spike TV »[13] і «X-Play »[14]. Прамым працягам быў выпушчаны «BioShock 2» вытворчасці «2K Marin», а таксама трэцяя гульня з назвай «BioShock Infinite» ад «Irrational Games».