Telegram | |
---|---|
Тып | кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], мабільная праграма, сайт, Кропка-ком таварыства[d], вэб-праграма і Інтэрнэт-супольнасць[d] |
Аўтар | Мікалай Дураў[d] і Павел Валер'евіч Дураў |
Распрацоўшчык | Telegram FZ-LLC[d] |
Напісана на | C++ і Java |
Інтэрфейс | Qt[d] |
Аперацыйная сістэма | IOS, Android, Windows, Chrome OS[d], macOS і Linux |
Мовы інтэрфейсу | англійская, іспанская, нямецкая, нідэрландская, італьянская мова, бразільскі варыянт партугальскай мовы, карэйская, руская, французская, украінская, каталанская мова[6], беларуская, польская, малайская мова, турэцкая мова, персідская, узбекская мова, арабская, інданезійская мова, іўрыт і хіндзі |
Першы выпуск | 14 жніўня 2013 |
Апошняя версія | |
Ліцэнзія | GNU General Public License, version 3.0[d], прапрыетарная ліцэнзія[d] і GNU General Public License |
Сайт | telegram.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Telegram (бел.: Тэлегра́м[7]) — бясплатны кросплатформавы месэнджар з функцыямі абмену тэкставымі паведамленнямі, відэа- і аўдыёзванкоў, абмену медыяфайламі і трансляцыі месцазнаходжання. Выкарыстоўвае прапрыетарную серверную частку з закрытым кодам. У некаторых відах чатаў месэнджара можна ўключыць скразное (англ.: end-to-end) шыфраванне паведамленняў.[8]
Telegram быў створаны ў 2013 годзе братамі Мікалаем і Паўлам Дуравымі.[9][10] Яго серверы размеркаваны па ўсім свеце, а штаб-кватэра знаходзіцца ў Дубаі.[11][12]
Уліковы запіс карыстальніка прывязваецца да нумара тэлефона, што з’яўляецца адным з галоўных аргументаў крытыкаў Telegram, бо гэта не забяспечвае поўнай ананімнасці пры перапісцы. У чэрвені 2022 года Telegram увайшоў у пяцёрку праграм, якія больш за ўсіх загружаюць у свеце, а колькасць яго актыўных карыстальнікаў перавысіла 700 мільёнаў.[13]
Telegram з’яўляецца адным з самых папулярных месэнджараў ў некаторых частках Еўропы, Азіі і Афрыкі.[14][15] У 2023 годзе Telegram названы самым папулярным месэнджарам для атрымання інфармацыі ў Беларусі. [16]