Wi-Fi

Пункт доступу Wi-Fi, выглядае як звычайны маршрутызатар.

WiFi (вайфа́й[1]) — гандлёвая марка Wi-Fi Alliance, якая выкарыстоўваецца на сертыфікаваных прыладах бесправадных лакальных сетак (WLAN) на аснове шэрага стандартаў IEEE 802.11. З-за свайго падабенства пад тэрмінам звычайна маецца на ўвазе тэхналогія IEEE 802.11.[2][3]

Wi-Fi Alliance — міжнародная некамерцыйная асацыяцыя кампаній, якія прасоўваюць на рынак WLAN-тэхналогіі, і сертыфікуе прадукты вытворчасці, калі яны падыходзяць пад стандарты. Але не кожны прадукт праходзіць сертыфікацыю: звычайна з-за вельмі вялікіх коштаў на яе правядзенне. Таксама, не кожная прылада без лагатыпа Wi-Fi не з'яўляецца 802.11-сумяшчальнай.

Сёння IEEE 802.11-сумяшчальныя прылады ўбудоўваюць ў вялікую колькасць персанальных камп’ютараў, гульнявых кансоляў, смартфонаў, прынтараў і іншай перыферыі, а таксама фактычна ва ўсе лэптопы і надалоннікі.

  1. Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. — Мінск : Беларусь, 2023. — 174, [1] с. ; 25 см. — 1500 экз. — ISBN 978-985-01-1695-6
  2. Wi-Fi, Webopedia (англ.)
  3. Basic Facts About Wi-Fi and its Advancement, TechPluto (англ.)

Wi-Fi

Dodaje.pl - Ogłoszenia lokalne