PostgreSQL | |
---|---|
Тып | рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных |
Аўтар | Michael Stonebraker[d][1] |
Распрацоўшчык | PostgreSQL Global Development Group[d], Peter Eisentraut[d], Tom Lane[d], Bruce Momjian[d] і Marc Fournier[d][2] |
Напісана на | C[4][5] |
Аперацыйная сістэма | FreeBSD[6], OpenBSD[6], Linux[6], macOS[6], Solaris[d][6], Windows[6] і UNIX-падобная аперацыйная сістэма |
Першы выпуск | 1996 |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | PostgreSQL License[d] |
Сайт | postgresql.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
PostgreSQL (постгрэс-кью-эл), таксама вядомая як Postgres[7] — свабодная рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных з адкрытым зыходным кодам. Першапачаткова была названа POSTGRES, адсылаючы да яе паходжання ад базы даных Ingres, распрацаванай у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 1996 годзе праект быў перайменаваны ў PostgreSQL, каб адлюстраваць падтрымку SQL. У 2007 годзе каманда распрацоўшчыкаў вырашыла выкарыстоўваць разам назву PostgreSQL і псеўданім Postgres.
PostgreSQL рэалізуе транзакцыі, якія адпавядаюць прынцыпам ACID, трыгеры, знешнія ключы і захаваныя працэдуры. Яна прызначана для падтрымкі высокіх нагрузак, можа выкарыстоўвацца на асобных машынах, у сховішчах даных або ў вэб-сэрвісах з вялікай колькасцю адначасовых карыстальнікаў.